торт для Фінькевіча

Што ні тыдзень, то новы палітвязень. 1 лютага быў арыштаваны Артур Фінькевіч. За надпіс на плоце “Мы хочам новага” яму пагражае турэмнае зьняволеньне. Цяпер ён на Валадарцы, і чакае суду. 8 лютага яму споўніўся 21 год. Сябры прынесьлі торт, падпісалі паштоўкі ды хацелі перадаць у камэру. У прыёмніку-разьмеркавальніку падарункі не прынялі, спаслаўшыся на санітарныя нормы.

Фота Юліі Дарашкевіч

Вэнэдыкт Кляўзэ

БРСМ — гэта БЛСМ

Студэнта Беларускага аграрна-тэхнічнага ўнівэрсытэту Вэнэдыкта Кляўзэ выключаюць з БРСМ, бо ён уваходзіў у ініцыятыўную групу Мілінкевіча. У БРСМ Кляўзэ быў сакратаром факультэцкай арганізацыі. За што, здавалася б, выключаць? Мілінкевіч такі ж грамадзянін Рэспублікі, як і Лукашэнка. Выходзіць, дзяржава разам з усімі паддзяржаўнымі арганізацыямі ў нас прыватызаваныя адным чалавекам.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0