15 мая ў Мінску прайшоў фестываль мыльных бурбалак Dreamflash-2011.

У 14.00 некалькі соцень маладых людзей сабраліся на плошчы Незалежнасці, дзе неадкладна пачалі выдзімаць і пілатаваць мыльныя бурбалкі. Затым вясёлы натоўп, не спыняючы "бурбалкапускання", рушыў па галоўным праспекце сталіцы ў парк Янкі Купалы, дзе і адбыўся апафеоз падзеі. Каля помніка Песняру прайшоў масавы запуск мыльных бурбалак у вясновае неба.

Dreamflash — міжнародная акцыя, якая ўпершыню адбылася вясной 2005 года ў Маскве. З таго часу стала традыцыяй, да якой паступова далучыліся іншыя гарады — як у Расіі, так і ў іншых краінах. У Мінску фестываль мыльных бурбалак упершыню прайшоў 11 красавіка 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?