Ну так, імідж краіны вельмі палепшае, калі да ўсяго іншага, што тут робіцца, яшчэ і пэўнай колькасці людзей без дай прычыны забароняць выязджаць за межы Беларусі. Вельмі добры імідж у свеце ў Паўночнай Карэі, дзе ўся апазіцыя сядзіць дома і не рыпаецца. І вельмі добры быў калісьці міжнародны імідж у СССР, дзе ўсе дысідэнты не толькі што за мяжу не ездзілі, але якім нават унутры краіны не было свабоды перасоўвання.

Цікава, у якім свеце жывуць Гігін і Мусіенка? Няўжо яны думаюць, што Еўропа атрымлівае інфармацыю пра тое, што ў нас адбываецца, выключна пры кантактах з жывымі апазіцыянерамі, і ніякіх іншых сродкаў камунікацыі не існуе? Няўжо нехта раптам прасякнецца вялікай сімпатыяй да нашай краіны, калі якісьці Мілінкевіч ці Шушкевіч выкладуць свой пункт гледжання на сітуацыю ў краіне не непасрэдна з трыбуны якога Еўрапарламента, а праз скайп, электронную пошту ці штосьці яшчэ? Прадкрэсліўшы пры гэтым, што вось вельмі хацеў бы прыехаць і сказаць усё гэта асабіста, але ж не пускаюць, паскуды. Мабыць, праўды баяцца...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?