Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Ноччу па ўсходзе дажджы. Днём месцамі па Віцебскай, Гродзенскай абласцях і паўночным захадзе Мінскай невялікія дажджы. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3–10°С, днём плюс 14–19°С, па поўдні да плюс 22°С.

У Мінску 17 мая без істотных ападкаў. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–7°С, днём плюс 16–18°С.

У наступныя двое сутак, 18 і 19 мая, па краіне воблачна з праясненнямі. 18 мая ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходняй чвэрці 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–12°С, днём ад плюс 16°С па паўночным захадзе да плюс 23°С па паўднёвым усходзе краіны. 19 мая пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–11°С, днём плюс 19–25°С, па поўдні да плюс 27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?