15 мая споўнілася 40 гадоў Беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны ў Лондане, якой кіруе айцец Аляксандр Надсан.

На сённяшні дзень Скарынаўская бібліятэка з’яўляецца найбуйнейшым сховішчам беларускіх і беларусазнаўчых выданняў па-за межамі Беларусі.

У нетрах бібліятэкі захоўваецца больш за 30 тысяч кніг, якія датычаць розных аспектаў беларусазнаўства, вялікая калекцыя беларускіх перыядычных выданняў, старадрукаў, рукапісаў, архіўных дакументаў, у тым ліку і архівы Рады БНР.

У музеі пры бібліятэцы сабрана цікавая калекцыя старажытных манет, мапаў, паштовых марак, мастацкіх і этнаграфічных вырабаў, сярод якіх — знакамітыя слуцкія паясы.

Без калекцый Скарынаўскай бібліятэкі не ўбачылі б свет многія беларусазнаўчыя працы, не былі б зроблены цікавыя навуковыя адкрыцці. Усе 40 гадоў свайго існавання бібліятэка была не толькі месцам збірання і захоўвання беларусістыкі, але і яе папулярызатарам і пашыральнікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?