Яна зможа сустрэцца з Андрэем Саннікавым 18 мая, у сераду.
Журналістцы «Новой газеты» Ірыне Халіп дазволілі спатканне з мужам Андрэем Саннікавым, экс-кандыдатам у прэзідэнты, паведамляе «Інтэрфакс». Пра гэта журналістка паведаміла па тэлефоне.
Нагадаем, што 14 мая cуддзя Наталля Чацвярткова асудзіла экс-кандыдата на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел і кіраванне «масавымі беспарадкамі».
Ірыне Халіп 16 мая вынеслі прысуд 2 гады абмежавання волі з адтэрміноўкай на 2 гады.