Ён пройдзе 17-19 чэрвеня пад назвай «Ob-la-ki, Ob-la-ka».

Весці яго будзе Дзмітрый Дзіброў. З сольным канцэртам выступіць Барыс Грабеншчыкоў. А тэатр Стана Наміна паставіць мюзікл «Бітламанія».

Ob-la-ki, Ob-la-ka 2011 from Ob-la-ki Ob-la-ka on Vimeo.

Сярод іншых удзельнікаў — народны артыст Расіі Аляксей Кузняцоў, блюзмэн Аляксандр Цыганок, гурты Flat, Beathoven, HeartBeat, The Apples.

Арганізатары фестывалю гатовы прадставіць пляцоўку і для непрафесійных праектаў, прысвечаных The Beatles. Для гэтага трэба накіраваць адпаведную прапанову на [email protected].

«Наш фестываль адкрыты для ўсіх — гэта вялікае свята добрай музыкі, якая цягам паўстагоддзя аб’ядноўвае ўвесь свет, — распавядае ініцыятар фестывалю, старшыня віцебскага Beatles-клуба Гарык Оганджанян. — Мы чакаем бітламанаў са стажам і тых, хто толькі спазнае магічны свет гэтай музыкі».

Асноўныя канцэрты (Летні Афмітэатр):

18 чэрвеня — «Вялікі Бітлз-канцэрт». Пачатак а 18.00. Квіткі 15-55 тыс. руб.

18 чэрвеня — Б.Грэбеншчыкоў і «Акварыум». Пачатак а 22.00. Квіткі 20-120 тыс. руб.

19 чэрвеня — тэатр Стаса Наміна, мюзікл «Бітламанія». Пачатак а 21.00. Квіткі 15-55 тыс. руб.

Сайт фестывалю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?