Папулярны віленскі абменнік Citadele на вакзале перайшоў на курс 8000 беларускіх рублёў за даляр. Здаць даляры можна па 5000 рублёў.

У папярэднія дні гэты абменнік быў адным з самых папулярных месцаў для беларускіх турыстаў у Літве.
Нават пасля таго, як Нацбанк Беларусі дазволіў айчынным банкам прадаваць валюту па 4000 рублёў, віленскі Citadele некаторы час прадаваў валюту ўсяго па 4300 рублёў.
Нават сёння ўдзень курс даляра трымаўся на ўзроўні 7100 рублёў, але пад вечар скакнуў да 8000 рублёў.

Курс еўра тым часам дасягнуў у Вільні 11 300 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?