17.05.2011 / 15:32

Крэмль нешматслоўны: прэзідэнты Расіі і Беларусі абмяняліся меркаваннямі 8

У афіцыйным паведамленні ні слова пра магчымыя крэдыты.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яму патэлефанаваў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў і прапанаваў дапамогу памера $6 мільярдаў. Гэта суправаджалася доўгай прамовай пра перспектывы беларускай эканомікі.

А вось на сайце прэзідэнта Расіі з’явілася сціслая інфармацыя:

«Тэлефонная гутарка з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Мытнага саюза ЕўрАзЭС і Адзінай эканамічнай прасторы Расіі, Беларусі і Казахстана, а таксама абмяняліся меркаваннямі па ключавых тэмах двухбаковай павесткі дня»

ВН

0
Міхал / Адказаць
17.05.2011 / 15:46
На халеру гэта шматслоўе? Усе зразумела. Пасля знакамітых пацалункаў вядомага прыхільніка "лібералізма", а таксама - юрыста, ен жа Дзіма, беларусам прапанава проста разлічыцца за працяг "шчасьлівага жыцьця" пры Лу. Гарлапанце тут колькі хочаце, але на сеньня будзе так, як таго Крэмль жадае.
0
Дзед Лукаш / Адказаць
17.05.2011 / 16:06
Нехта брэша, цікава, хто?
0
Хведзя / Адказаць
17.05.2011 / 16:10
Мядзедзеў уздымаў тэму Саннікава і іншых?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру