Папярэдняе судовае пасяджэнне аб закрыцці «Народнай волі» павінна было адбыцца яшчэ 13 мая, але праз замежную камадзіроўку юрыста Гары Паганяйлы было перанесенае на чатыры дні.

17 мая Вышэйшы гаспадарчы суд прыпыніў справу аб спыненні выхаду газеты па позве Міністэрства інфармацыі.
Рэч у тым, што «Народная воля» не паспела абскардзіць апошняе папярэджанне. Яно была вынесеная за публікацыю намесніцы рэдактара газеты Святланы Калінкінай «Гаворыць і паказвае «Гебельс-ТВ», прысвечаную фільму «Плошча. Жалезам па шкле». Прадстаўнікі дзяржтэлебачання апелявалі да таго, што афіцыйна іх структура называецца Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, а канал «Гебельс-ТВ» у Беларусі не зарэгістраваны.

19 мая Гаспадарчы суд будзе разглядаць касацыйную скаргу «Народнай волі» на рашэнне аб папярэджанні. Пасля, ужо у пачатку чэрвеня, Гары Паганяйла збіраецца абскарджваць сам факт вынясення папярэджання. У выніку

судовы працэс аб спынені выхаду «Народнай волі» адкладзецца мінімум да другой дэкады чэрвеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?