Яго вінавацяць у нямэтавым выкарыстанні 300 мільёнаў рублёў.

 Дызайнер Саша Варламаў. Фота Udf.by

Дызайнер Саша Варламаў. Фота Udf.by

Супраць вядомага беларускага мадэльера Сашы Варламава распачалі крымінальную справу. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў. «Галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС распачатая крымінальная справа ў дачыненні да мастацкага кіраўніка Цэнтра маладзёжнай моды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Варламава А.Л. па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) КК Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні МУС. — «Падставай для завядзення справы з'явіліся матэрыялы праверкі ГУУС Мінгарвыканкама, якая ўстанавіла факты сістэматычнага прысваення і выкарыстання не па прызначэнні Варламавым А.Л. ў 2007-2010 гг. грашовых сродкаў у суме звыш 300 млн рублёў, якія прызначаліся для выдачы ў выглядзе камандзіровачных выдаткаў членам дэлегацый, якія ўдзельнічалі ў правядзенні паказаў за межамі Беларусі ў рамках фестывалю “Млын моды”».

Абвінавачванні на адрас Варламава з’явіліся неўзабаве пасля ягоных вострых заяваў у прэсе, у тым ліку дзяржаўнай. Арганізатар конкурсу «Млын моды» заявіў, што не зарабіў ні капейкі, працуючы над гэтым праектам гадамі. Дызайнер звяртаўся да Лукашэнкі з просьбай не зачыняць конкурс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?