Курс чорнага рынку валюты ў Мінску працягвае расці. Калі ўчора валютчыкі куплялі даляр за 5000 тысяч, сёння даюць 6000. Пры гэтым большасць валютчыкаў спынілі продаж даляраў у чаканні мяжы, на якой стабілізуецца падзенне рубля.

 photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

Нагадаем, што афіцыйны курс даляра, які ўсталёваецца Нацбанкам, заўтра складае 3 130 рублёў. Ён заніжаны ў параўнанні з рэальным, які выкарыстоўваецца насельніцтвам на 60–100%.

Курс у абменніках застаўся на ўзроўні 4500 рублёў. Банкі не маюць смеласці выставіць курс, вышэйшы за «рэкамендацыю» Нацбанка. Па такім курсе набыць валюту ўсё яшчэ немагчыма. На інтэрнэт-форумах пішуць, што, магчыма, ад панядзелка Нацбанк уздыме мяжу дазволенага да 6000 рублёў.

Сітуацыя з электронным абменнікам prokopovi.ch таксама несуцяшальная для Нацбанка. Сярэдні курс прапановы расце там кожны дзень на 4–6%, дасягнуўшы ўчора ўзроўню 5663 рублёў (продаж — 6407).
Гэта на 100% больш, чым афіцыйны курс.

На афіцыйным рынку безнаяўнай валюты цэны яшчэ вышэйшыя. Ад панядзелка банкі прадаюць валюту прадпрыемствам за 7200 рублёў.

У рэзкім падзенні рубля ёсць элемент панікі: Нацбанк не мае рэзерваў, каб стабілізаваць сітуацыю на рынку, таму фінансавы свет настроіўся на найгоршыя сцэнары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?