Пэсімістычныя маналёгі барда паміж песьнямі засмуцілі. Калі гэты адраджэнец расчараваўся ў жыцьці, то на каго раўняцца?
17 сьнежня ў Доме Ваньковічаў прайшоў канцэрт барда Андруся Мельнікава. Паслухаць нячастыя выступы Мельнікава сабралося чалавек трыццаць. Абраны ім плян творчай сустрэчы — расповяд аб жыцьці ў храналягічным парадку, пачынаючы з 1987 году — даў зразумець, што сьпявак хоча выказацца на публіцы. У Гомелі, дзе ён жыве, гэтага бракуе. Бард, якога ўяўляў значна старэйшым, прадстаў
Імя Мельнікава ў пачатку
Са сьпеваў Мельнікава, а таксама Сокалава-Воюша, пачынаўся мой шлях да беларушчыны. Быў 1999 год. Толькі прайшлі альтэрнатыўныя выбары прэзыдэнта. У аднаго знаёмага пачуў «Продразьвёрстку» ў выкананьні Мельнікава. Стала сьмешна з гукаў трубы (так здавалася тады). А цяпер, на канцэрце, убачыў, што ніякая то была не труба — напружваньне зьвязак барда, і ўвесь сакрэт.
Пэсімістычныя маналёгі Андруся Мельнікава паміж песьнямі засмуцілі. Крыўдна стала за людзей. Калі гэты адраджэнец расчараваўся ў жыцьці, то на каго раўняцца. Чалавек, які бачыць навакольле не на прыкладзе менскіх вуліц, варты таго, каб да яго прыслухоўваліся.