18.05.2011 / 13:58

Паніка. Даляр на пазабіржавым рынку дасягнуў 8 000 рублёў 11

але фактычна ніхто не прадае.

Беларускі рубель у сераду працягнуў падзенне на пазабіржавым рынку, заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» кіраўнік адной з буйных прыватных кампаній.

«У сераду беларускі рубель працягнуў падзенне на пазабіржавым рынку — да абеду яго каціроўкі наблізіліся да Br8 тыс. / $ 1 супраць Br7,6 ​​тыс. / $1 на сённяшнюю раніцу. Учора ўвечары курс на гэтым сегменце складаў Br7,5 тыс. / $ 1», — сказаў кіраўнік кампаніі-імпарцёра.

Паводле яго словаў, «пры гэтым на рынку здзяйсняюцца адзінкавыя здзелкі, як правіла, у сегменце „банк-кліент“ або па дамоўленасці паміж прадпрыемствамі».

Адпаведны бягучы курс агенцтву пацвердзілі ў адным з найбуйнейшых камерцыйных банкаў. «Цяпер банк выставіў каціроўку на продаж безнаяўнага даляра Br7,8 тыс. / $ 1, але фактычна не прадае. Няма валюты. Учора здзелкі здзяйсняліся па Br7,5 тыс. / $ 1 «, — сказаў прадстаўнік банка.

0
Шура / Адказаць
18.05.2011 / 14:55
НН звярнiце квашу на тэкст у iм прысутничае слова кацiроука i у гэтым жа тэсце слова катыроука!? Не будзьце абыякавамi!
0
Мінмак / Адказаць
18.05.2011 / 15:16
Паважаная Наша Ніва, гэта НЯ ПАНІКА. Гэта абсалютна нармальныя паводзіны эканамічных агентаў ва ўмовах інтэлектуальнай імпатэнцыі эканамічных уладаў, якія кожны дзень уаласна стымулююць інляцыйна-дэвальвацыйную сьпіраль.
0
Jacv'ag / Адказаць
18.05.2011 / 15:53
Гыгы руския грошы не пагают. Амерыка винавата й люды ,мала процовалы.А дяржава йим велыкы грошы платыла.Заре мусылы б робыты липш.)))
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру