У Беларусі павышэнне працоўных пенсій магчымае на працягу бліжэйшыхдвух-трох месяцаў, паведаміў БелТАвіцэ-прэм ’ер Анатоль Тозік.
«Ва ўрадзе разглядаецца пытанне аб павышэнні памераў працоўных пенсій, — сказаў ён. — Рашэнне будзе прынятае ў бліжэйшыя месяцы».
Намеснік кіраўніка ўрада падкрэсліў, што тут трэба зыходзіць з эканамічных магчымасцяў дзяржавы: «Каб з кішэні дастаць фінансавыя сродкі, трэба іх туды пакласці».
Анатоль Тозік падкрэсліў, што паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ідуць стабільна, ёсць «падушка бяспекі» для пенсійных выплат. «У гэтым плане пенсіянерам хвалявацца не варта — пенсіі выплачваліся і будуць выплачвацца своечасова і ў поўным аб’ёме», — запэўніў
Што датычыцца рэфармавання пенсійнай сістэмы, то гэта справа будучыні. «Неабходна спачатку выпрацаваць прынцыповыя падыходы, пры якіх і людзям было б лепш, і дзяржаве лягчэй, — растлумачыў Анатоль Тозік. — І пакуль такія падыходы не будуць вызначаныя, не будзе і крокаў па рэфармаванні пенсійнай сістэмы ў Беларусі».