Дзяржаўным СМІ ў 2011 годзе будзе аказана істотная фінансавая падтрымка за кошт сродкаў мясцовых і рэспубліканскага бюджэту. Адпаведны ўказ № 192 быў падпісаны 17 мая 2011 года «у мэтах стварэння ўмоў для эфектыўнай рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі».

У прыватнасці дзяржСМІ будуць атрымліваць субсідыі «на частковае пакрыццё выдаткаў на друкарскія паслугі, набыццё паперы, заработную плату», «правядзенне дзяржаўнай палітыкі праз сродкі масавай інфармацыі», а таксама «на набыццё абсталявання і іншых асноўных сродкаў».

Так, за кошт рэспубліканскага бюджэту будуць аплачаны выдаткі рэдакцый «па падачы і эфірнай трансляцыі тэлепраграм», а таксама «на падрыхтоўку і выпуск сацыяльна значных выданняў».

Асобная дапамога прадугледжана газеце «Советская Белоруссия» — поўнае або частковае пакрыццё выдаткаў на вытворчасць, выпуск і распаўсюд газет «The Minsk times», «Голас Радзімы» і часопіса «Беларусь. Belarus»; агенцтву «БелТА» — «на аплату расходаў па зборы, падрыхтоўцы і распаўсюду афіцыйнай інфармацыі, а таксама выдаткаў, звязаных з забеспячэннем функцыянавання афіцыйнага інтэрнэт-партала прэзідэнта РБ, суправаджэнне сайта Belarus.by, выданне і распаўсюджванне інфармацыйнага бюлетэня адміністрацыі Лукашэнкі і часопіса «Беларуская думка».

За кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў дзяржСМІ можа аказвацца падтрымка «на аплату расходаў па падачы і эфірнай трансляцыі тэле-і радыёпраграм, а пры аказанні паслугі праваднога вяшчання — на аплату расходаў па эксплуатацыі тэхнічных сродкаў сувязі для забеспячэння тэле-і радыёвяшчання», а таксама «на правядзенне бягучага рамонту капітальных будынкаў і ізаляваных памяшканняў «.

Саўміну РБ і мясцовым органам улады даручана штогод вызначаць пералікі СМІ, дапушчаных да дзяржаўнай кармушкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?