Грамадскі актывіст, эколаг Уладзімір Валодзін лічыць распачаты 18 мая ў Мінску працэс над анархістамі палітычна матываваным.

Працэс над анархістамі — Максімам Веткиным, Яўгенам Селівончыкам, Ігарам Аліневічам, Мікалаем Дзядком і Аляксандрам Францкевічам — пачаўся 18 мая ў судзе Заводскага раёна Мінска. Яны абвінавачваюцца ў здзяйсненні шэрагу нападаў на будынкі, падпалаў і іншых злачынстваў.

Варта адзначыць, што Валодзін таксама падазраваўся ў гэтых злачынствах, аднак праз дзевяць сутак пасля затрымання быў адпушчаны на волю без прад’яўлення абвінавачвання.

«Працэс палітычны, гэта відавочна. Нават калі хтосьці з падсудных здзяйсняў нейкія з інкрымінаваных ім дзеянняў, ён іх здзейсніў не з хуліганскіх памкненняў, а па палітычных перакананнях.

Нездарма дзяржаўны абвінаваўца ў абвінавачванні падкрэсліваў супрацьстаянне дзяржаўным органам і нагнятаў абстаноўку, неаднаразова заяўляючы, што ўсе гэтыя дзеянні — злоснае парушэнне грамадскага парадку і грамадскай маралі «, — сказаў Валодзін.

Па яго словах, ніякага

парушэння парадку і маралі быць не магло, паколькі ўсе напады здзяйсняліся ў асноўным уначы.

Як адзначыў Валодзін, па гэтай справе некалькі дзясяткаў чалавек было арыштавана, прычым усім ім пастаянна працягвалі тэрмін утрымання пад вартай без дастатковых на тое падстаў.

Тым не менш, я

к адзначыў Валодзін, следства аперуе паказаннямі толькі двух ці трох сведкаў. Валодзін лічыць, што на гэтых людзей быў аказаны моцны псіхалагічны ціск і дадзены непраўдзівыя паказанні.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?