У Мінску за апошнія пяць гадоў удвая вырасла колькасць дзяцей з атлусценнем, якія стаяць на медычным уліку, паведаміла галоўны пазаштатны дыетолаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Марына Папова.
Паводле яе слоў, калі ў 2006 годзе на ўліку ў эндакрынолага знаходзілася 500 дзяцей з атлусценнем, дык у канцы 2010 года -- тысяча, у тым ліку да 10% -- дзеці дашкольнага веку. Пры гэтым колькасць дзяцей, якія пакутуюць ад атлусцення, значна большая. Многія з іх звяртаюцца да ўрачоў у сувязі з іншымі захворваннямі, якія з'яўляюцца вынікам залішняй масы цела. У цэлым
па Мінску залішнюю вагу мае каля 30% насельніцтва.
Як заявіла Папова, самая пашыраная
прычына атлусцення -- пераяданне і няправільнае харчаванне, традыцыі якога складаюцца ў сям'і. Прычым навакольныя часцяком нават заахвочваюць перекормліванне малых дзяцей,укормленасць дзіцяці ўспрымаецца як прыкмета здароўя, хоць гэта абсалютна не так, падкрэсліла Папова.
Паводле яе слоў, пашыраная
памылка бацькоў -- кармленне порцыямі, якія па аб'ёме перавышаюць ўзроставыя, выкарыстанне ў харчаванні паўфабрыкатаў і фаст-фуду.Досыць часта дзеці, як і дарослыя, «заядаюць» праблемы, звязаныя з вучобай, узаемаадносінамі у сям'і і калектыве.