У Жабінкаўскім раёне на тэрыторыі санаторыя «Буг» 18 траўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі жанчыну, якая займалася «незаконнымі валютнымі аперацыямі».

Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Віктар Васілеўскі, 68-гадовая жыхарка Пінскага раёна скупляла ў грамадзян Расіі, што адпачывалі тут, расійскія рублі. У яе канфіскавана 755 тыс. беларускіх і 2 тыс. расійскіх.

У дачыненні да затрыманай складзены пратакол па ч. 1 арт. 11.2 КоАП (парушэнне ўсталяванага парадку ажыццяўлення валютных аперацый і кантролю за іх правядзеннем). Устаноўлена, што жанчына з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам. У санаторыі не адпачывае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?