У Беларусі можа з’явіцца каталіцкае радыё.
Магчымасць стварэння «Радыё Марыя» ў нашай краіне абмеркавалі Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі і старшыня Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыі Чэлі.

«Радыё Марыя» заснавана ў 1983 г. у Мілане. Сёння яго слухаюць жыхары 53 краін свету. Сярод слухачоў «Радыё Марыя», якое ўжо некалькі гадоў вяшчае і ў Расіі, не толькі католікі, але і людзі іншых веравызнанняў, што спрыяе вядзенню дыялога ў духу ўзаемнай павагі і развіццю ўзаемаразумення ў грамадстве.

Сустрэча міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага і старшыні Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскупа Клаўдыё Марыі Чэлі адбылася ў Мінску 13 мая 2011 г, піша catholic.by

Што праўда, у суседняй Польшчы, рэлігійнае жыццё якой аказвае вялікі ўплыў на беларускіх каталікоў, «Радыё Марыя» мае скандальную вядомасць.

Яго нацыяналістычна-кансерватыўная ідэалогія адкрыта выступае супраць ліберальна-дэмакратычных каштоўнасцяў, уласцівых палітычным элітам краіны.
На хвалях польскага «Радыё Марыя» можна даволі часта пачуць прапаганду антысемітызму, гамафобіі і польскага нацыяналізму. Аднак прыхільнікі радыёстанцыі лічаць такія з’явы эпізадычнымі, а галоўнай мэтай «Радыё Марыя» называюць папулярызацыю каталіцтва ў краіне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?