Паштоўкі на адрас беларускіх палітвязняў са словамі салідарнасці ўслед за музыкам Юрыем Шаўчуком падпісалі папулярны тэлевядучы канала СТС Міхаіл Шац і знакаміты журналіст і музычны крытык Арцемій Троіцкі.

«Я лічу, што вялікае шчасце выказваць свае перакананні і рабіць гэта на свабодзе. Я ўпэўнены ў тым, што тыраны прыходзяць і сыходзяць, а чалавечыя сіла, вера і перакананні застаюцца. Магу толькі сказаць людзям, якія цяпер у турме — ваша сіла ў праўдзе, і там жа ваш прытулак. Яшчэ раз — хуткага вызвалення!» — пажадаў беларускім палітвязням М.Шац.

«Справа ў тым, што дзяржаўная машына вельмі страшная, жорсткая… І калі звычайны чалавек уваходзіць у канфліктны кантакт з гэтай дзяржаўнай машынай, ён значна меншы і слабейшы. Але яго можа падтрымаць адно — салідарнасць, неабыякавасць іншых людзей. Калі ён будзе адчуваць падтрымку, чалавечую энергію, то ўсё будзе ў парадку нягледзячы на ўсе нягоды», — лічыць А.Троіцкі.

Раней з падобным пасланнем да беларусаў выступіў легендарны музыка Юрый Шаўчук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?