Індывідуальныя прадпрымальнікі Баранавічаў запрасілі прадстаўнікоў банкаў і мясцовай улады на сход з просьбай растлумачыць фінансавую сітуацыю ў краіне і вызваліць іх ад выплаты арэнды на час вымушанага водпуску ў чэрвені.

 Баранавіцкія рынкі ў чэрвені могуць апусцець.

Баранавіцкія рынкі ў чэрвені могуць апусцець.

«У сувязі з адсутнасцю замежнай валюты ў банках РБ індывідуальныя прадпрымальнікі вымушаныя прыпыніць сваю дзейнасць у чэрвені», — сказана ў заяве. Заява, падпісанае Саветам рынку, прадпрымальнікі даставілі сёння кіраўніку ААТ «АСБ «Беларусбанка», начальніку Баранавіцкага ГАУС і начальніку ўпраўлення эканомікі Баранавіцкага гарвыканкама.

«Мы не паспяваем за ростам курсу валюты, — адзначыў прадпрымальнік з Аляксееўскі рынку. — Раніцай прадаеш па адной цане, а пасля абеду закупачныя цэны ўжо вышэй на 20-30-40%! Лепш зачыніцца і перачакаць, чым працаваць у страту».

«Прычыны, па якіх тармозіцца наша праца, не залежаць ад нас. У краіне няма стабільнага курсу даляра, а ўлады нічога не робяць, — адзначыў сябра каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Баранавіцкага каапрынку Мікалай Чарнавус. — Чаму прадпрымальнікі адны павінны несці страты?»

Па дадзеных Мікалая Чарнавуса, колькасць ІП, якія жадаюць сысці ў вымушаны адпачынак, можа дасягнуць 20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?