Фінансаванне сельскагаспадарчых работ сёлета складзе 4,2 трлн. рублёў. Пра гэта паведаміў напрэс-канферэнцыі 19 мая ў Мінску намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі.
Ён адзначыў, што раней планавалася накіраваць на гэтыя мэты 4,8 трлн. рублёў. «Мы скарэктавалі фінансаванне па сродках аховы, мінеральных угнаеннях. Планавалі 2,2 млрд. рублёў, а затрацілі 1,6 млрд. рублёў, набываючы больш сваіх угнаенняў, а не імпартных», — сказаў намеснік міністра.
З пачатку года на сельскую гаспадарку зрасходавана 2,6 трлн. рублёў. «Зараз разам з банкамі мы працуем на фінансаванне закупкі ў асноўным тэхнікі», — адзначыў Паўлоўскі.
Ён паведаміў, што тэхнікі ўжо пастаўлена на 1,2 трлн. рублёў. У тым ліку на 100% ад плана пастаўлена пасяўных агрэгатаў, плугоў — 61%, машын па ўнясенні мінеральных угнаенняў — 36%, камбінаваных глебаперапрацоўчых агрэгатаў — 16%, трактароў — 23%, зернеўборачных камбайнаў — 21%, кормаўборачных камбайнаў — 10%, буракаўборачных камбайнаў — 17%.
Паўлоўскі закрануў тэму магчымага павышэння закупачных цэн. «На сёння закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў нас устаноўлены, і калі рынак зменіцца ў бок іх павелічэння або змяншэння, то яны будуць перагледжаны. Сёння такіх падстаў няма. Мы паглядзім па чэрвені і ліпені, па пачатку ўборкі зерневых. Цэны будуць устаноўлены ў залежнасці ад кан’юнктуры рынку», — сказаў намеснік міністра.