Умовай прадастаўлення Беларусі крэдыту на тры гады ў памеры $ 3 млрд стане зацвярджэнне трохгадовай праграмы прыватызацыі, — у лоб і публічна сказаўвіцэ-прэм ’ер, міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын.
«У Беларусі дастаткова актываў, каб дапоўніць праграму крэдытавання неабходным аб’ёмам валютных рэсурсаў, якія можна атрымаць за бліжэйшыя
Паводле яго ацэнкі, аб’ём рэалізацыі дзяржмаёмасці ў Беларусі на працягу трох гадоў павінен скласці не менш як $ 7,5–9 млрд. «Калі ў такім аб’ёме рэалізаваць маёмасць не ўдасца, тады трэба звяртацца ў МВФ, дзе ёсць іншыя складанасці, звязаныя з жорсткімі крытэрамі праграм структурных рэформаў «, — заявіў А. Кудрын.
„Белтрансгаз“ фігуруе ў спісе актываў, якія разглядаюцца ўладамі Беларусі для продажу, паведаміў кіраўнік расійскага Мінфіна Аляксей Кудрын журналістам у Мінску.
Адказваючы на пытанне, ці ўвайшоў „Белтрансгаз“ у спісы актываў, якія Беларусь плануе прадаць у якасці адной з умоваў для атрымання крэдыту,
Кудрын заявіў: „Белтрансгаз“ абмяркоўваецца».
Два дні таму Аляксандр Лукашэнка аб’явіў пра тое, што Расія ўзгадніла фінансавую дапамогу на $6 млрд. Пасля гэтага Кудрын удакладніў, што грошы будуць выдзелены не з расійскага бюджэту і
што палова гэтай сумы павінна быць забяспечана прыватызацыяй беларускай дзяржуласнасці. Кудрын казаў, што Беларусь выставіць на продаж прадпрыемствы на $3 млрд.
Пазіцыя Расеі па пытанні аб выдзяленні крэдыту Беларусі з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС можа быць канчаткова сфармуляваная ў чацвер, паведаміў Кудрын.
«У цэлым мы ўзгаднілі ўсе ўмовы, якія патрабуюцца для вынясення гэтага пытання на савет міністраў краін ЕўрАзЭС. Сёння пасля
Раней у чацвер кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч заявіў, што антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС выдзеліць Беларусі крэдыты на $ 3–3,5 млрд «па стаўцы ніжэйшай за камерцыйную».
Таксама Кудрын паведаміў, што Беларусь у 2011 годзе можа разлічваць на крэдыт з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС не больш чым $1 млрд.
Расія гатовая даць Беларусі крэдыт на будаўніцтва АЭС
толькі таварамі і паслугамі на суму больш як $7 мільярдаў, заявіў Кудрын.
Рашэнне можа быць прынятае цягам лета, — паведаміў ён. Разам з тым кіраўнік Мінфіна адзначыў, што існуе яшчэ другая частка крэдыту на будаўніцтва АЭС, звязаная з будаўніцтвам інфраструктуры.
«Гэта будзе ўжо фінансавы крэдыт. Па ім рашэнне не прынята», — сказаў А. Кудрын, дадаўшы, што стварэнне інфраструктуры АЭС па дасягнутай дамоўленасці будуць ажыццяўляць беларускія будаўнікі з выкарыстаннем беларускіх матэрыялаў.
Ліквідацыя множнасці курсаў нацыянальнай валюты Беларусі ўваходзіць у лік ўмоў аказання Расіяй крэдытнай падтрымкі беларускай эканоміцы,сказаў Кудрын.
«На гэты конт ёсць пэўныя дамоўленасці, параметры якіх я не магу выдаваць», — заявіў журналістам у чацвер у Менску кіраўнік Мінфіна РФ Аляксей Кудрын, адказваючы на пытанне, ці ёсць сярод умоў прадастаўлення крэдыту патрабаванні ліквідаваць множнасць курсаў беларускага рубля.
Пры гэтым А. Кудрын
адхіліў магчымасць увядзення расійскага рубля ў Беларусі на дадзеным этапе.
«Увядзенне расійскага рубля на цяперашнім этапе не можа быць рашэннем сітуацыі, тым больш лёгкім», — сказаў кіраўнік Мінфіна.
Ён адзначыў, што ўводзіць адзіную валюту неабходна ў іншых, больш спрыяльных для Беларусі