Беларусь найбліжэйшым часам выйдзе на рэальны курс нацыянальнай валюты, заявіў журналістам прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 19 мая па выніках пасяджэння вышэйшага органа Мытнага саюза на ўзроўні прэм’ер-міністраў.

«Ёсць упэўненасць, што найбліжэйшым часам Беларусь выйдзе на рэальны курс нацыянальнай валюты на аснове попыту і прапановы, ачышчаны ад дэвальвацыйнных чаканняў», — сказаў Мясніковіч. Ён выказаў падзяку прэм’ер-міністру Расіі Уладзіміру Пуціну і расійскім калегам за тое, што дзеля выканання іх даручэнняў «адпрацавана схема супрацьдзеяння спекулятыўнаму попыту на беларускі рубель на ўнутраным рынку з выкарыстаннем рэсурсаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС».

Пры гэтым Мясніковіч адзначыў, што «ў перспектыве расійскі рубель мог бы стаць рэальнай рэзервовай валютай, асабліва калі цэны на расійскія энергарэсурсы будуць устанаўлівацца не ў доларах і еўра».

Як паведамлялася раней, у 2011–2013 Беларусь можа атрымаць 3 млрд. долараў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?