Вы, напэўна, ужо ведаеце, дзе і за што і знаходжуся [Васьковіча разам з ягоныміпрыяцелямі-анархістамі асудзілі за падпал дзвярэй Бабруйскага КДБ на сем гадоў зняволення. Ліст быў высланы яшчэ да суда]. Вось атрымліваю па падпісцы «Нашу Ніву». Гэта важная рэч. Бо заўжды знаходзішся ў курсе праўдзівых падзей у краіне.
У мяне ўсё добра. Па ліку гэта ўжо другая турма (затрымлівалі мяне ў Магілёве і там першыя тыдні тры быў на
Хачу адразу перадаць прывітанне ўсім палітвязням, а таксама тым, з кім я побач змагаўся за нацыянальныя каштоўнасці: Таісіі Кабанчук, Вадзіму Кабанчуку, Віталю Рымашэўскаму, Паўлу Севярынцу, усёй Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Змітру Сакуну, Змітру Дашкевічу і канечне ж, Настассі Палажанцы. Жыве Беларусь!
На гэтым усё. Бывайце здаровыя!
Яўген Сяргеевіч Васьковіч,
Бабруйск,
зав. Пераездны 10