«Паводле крымінальнай справы, заведзенай галоўным следчым упраўленнем папярэдняга расследавання МУС, у дачыненні да Варламава А.Л. 20 мая 2011 года выбрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту»,
 — паведамляецца на сайце МУС Беларусі.

Варламаў падазраецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 426 КК Рэспублікі Беларусь (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) і ч.3 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Як паведамлялася раней, што падставай для завядзення справы з’явіліся матэрыялы праверкі ГУУС Мінгарвыканкама. Следчыя падазраюць факты сістэматычнага прысваення і выкарыстання не па прызначэнні Аляксандрам Варламавым ў 2007–2010 гадах грашовых сродкаў у суме звыш Br300 млн, што прызначаліся для выдачы ў выглядзе камандзіровачных выдаткаў членам дэлегацый, якія ўдзельнічалі ў правядзенні паказаў за межамі Беларусі ў рамках фестывалю «Млын моды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?