Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў лічыць, што за намерам атрымаць «найбольш смачныя кавалачкі» беларускай эканомікі Масква з 1 ліпеня запатрабуе ўвядзення на тэрыторыі Беларусі расійскага рубля.

«Расія дасць крэдыт — на сваіх умовах, натуральна, — перадача маёмасці. Гаворка ідзе аб «Белтрансгазе», прадпрыемствах нафтаперапрацоўкі, а таксама ходзяць чуткі, што Расія патрабуе перадаць ёй ўчастак Беларускай чыгункі ад Оршы да Брэста. Пакуль гэта толькі чуткі. Рэзерв у Лукашэнкі — маёмасць — пакуль ёсць. Таму, думаю, удасца атрымаць крэдыт, магчыма, не ў такіх аб’ёмах, як хацелі б. А далей — пасля ўступлення ў сілу Мытнага саюза з 1 ліпеня пойдзе размова аб увядзенні расійскага рубля на тэрыторыі Беларусі», — лічыць палітык.

Рыгор Кастусёў лічыць, што «крэдыт патрэбен, каб спыніць падзенне беларускага рубля».

За кошт расійскага крэдыту, магчыма, і атрымаецца прыпыніць на некаторы час падзенне рубля, але іншага выйсця, акрамя як рэфармаванне эканомікі — у беларускай улады няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?