Тэлеканал лівійскай апазіцыі, які вяшчае з Катара, перадае, што жонка і дачка лівійскага лідэра Муамара Кадафі знаходзяцца цяпер у Беларусі.

Пра гэта паведамляе газета «Взгляд» са спасылкай на BBC.

Раней з’явілася інфармацыя, што жонка Кадафі Сафія і яго дачка Аіша прыбылі ў Туніс у сярэдзіне мая, аднак туніскі бок абверг гэтую інфармацыю.

Старэйшы сын лівійскага лідэра Муамара Кадафі, Мухамед Муамар Кадафі, знаходзіцца на вядомым сваімі яўрэйскімі святынямі туніскім востраве Джэрба​​, паведаміла панарабская газета Аl-QudsАl-Arabi.

Мухамед Кадафі з’яўляецца кіраўніком алімпійскага Камітэта Лівіі. Ён таксама ўзначальвае Лівійскую пошту і валодае найбуйнейшай у Лівіі кампаніяй сотавай тэлефоннай сувязі.

У часе штогадовага паслання парламенту 21 красавіка Лукашэнка між іншага адзначыў, што нядаўна гаварыў па тэлефоне з Кадафі. І той запэўніваў беларускага кіраўніка, што з Лівіі ніхто не ўцякае.

Ніякіх вартых даверу пацверджанняў версіі лівійскай апазіцыі няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?