Чуткі пра хуткае абясцэньванне грошай стымулююць у Беларусі пакупніцкі шал.

Не маючы магчымасці ўкласці сродкі ў валюту, людзі хапаюць прадукты і бытавую тэхніку. Гэтая сітуацыя надзвычай выгадная беларускім вытворцам. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас на відэаканферэнцыі з рэгіёнамі 20 мая па сітуацыі на спажывецкім рынку краіны так і сказаў: "Мне паступаюць званкі, і я меў размову з прэм'ер-міністрам, што многія прадпрыемствы просяць: толькі не абмяжоўвайце, не супакойваецца насельніцтва, таму што ў нас так выраслі продажы, што мы хутка разлічымся з усімі крэдытамі і, калі можна, ніякіх мер не прадпрымаць, хай продажы працягваюць расці", цытуе С.Румаса БЕЛТА.

І сапраўды: айчынныя тавары карыстаюцца шалёным попытам. Так, сёння ля фірмовай крамы завода "Атлант" сабралася паўсотні пакупнікоў. Людзі займалі чаргу за дзве гадзіны да адкрыцця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?