Паводле інфармацыі Баранавіцкага ДАІ, кіроўцу стала дрэнна і ён страціў прытомнасць. Пасажыры не пацярпелі

Аўтобус-гармонік МАЗ, які кіраваўся па маршруце № 6, з’ехаў з дарогі, знёс некалькі дрэваў і ўрэзаўся ў агароджу Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання «Блакіт».

«Спачатку я думаў, што гэта стрэлы», — распавёў пра трэск паламаных дрэваў жыхар шматкватэрнага дому, які знаходзіцца недалёка ад месца аварыі. Аварыя адбылася на вул. Фабрычнай каля 9 гадзін вечара ў пятніцу 20 мая.

Па словах пасажыраў аўтобуса, які патрапіў у аварыю, пачынаючы ад перакрыжавання вуліц Фабрычнай і Кірава, «шасцёрка» ўвесь час набірала хуткасць, праехала міма прыпынку БВБА, яе пачало кідаць з боку ў бок па ўсёй дарозе, затым яна ўрэзалася ў агароджу.

Паводле інфармацыі УДАІ Баранавіцкага ГАУС, кіроўцу стала дрэнна, і ён страціў прытомнасць. Акрамя кіроўцы, пацярпелых, якія маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе, няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?