Курсаў валют на заўтра няма. Нагадаем, што кожны дзень у 12.00 Нацбанк абвяшчае курсы валют на наступны дзень. Ён выстаўляецца па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Сённяшнія таргі ўжо адбыліся, паводле іх курс даляра вырас на 40 рублёў, але афіцыйныя курсы дагэтуль не абвешчаныя.

Прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў, што ўрад і Нацбанк Беларусі ў панядзелак-аўторак прымуць рашэнні для стабілізацыі сітуацыі на валютным рынку.

Выглядае на тое, што стабілізацыяй лічыцца адсутнасць курсаў.

Атрымаць каментар ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка не ўдалося - ніхто не бярэ слухаўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?