Трагедыя адбылася днём 21 мая ў в. Любішчыцы Івацэвіцкага раёна.

«Паводле папярэдняй версіі, удушэнне 81-гадовай пенсіянеркі адбылося тады, калі жанчына выходзіла са свайго дома. На ганку яна зачапілася за металічны крук на дзвярной скрынцы, дакладней часткай сарафана і задушылася ім пад цяжарам свайго цела», - распавяла памочніца пракурора Івацэвіцкага раёна Аксана Зыблюк.

Труп пенсіянеркі знайшла жанчына, якая прыехала пагасцяваць да сваякоў, што жывуць у суседнім доме.

Праверку па факце смерці пенсіянеркі праводзіць пракуратура Івацэвіцкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?