Дэвальвацыя беларускага рубля будзе спрыяць актывізацыі экспартных паставак беларускімі прадпрыемствамі і прытоку валютнай выручкі ў краіну, заявіў журналістам у Мінску намеснік міністра замежных справаў Беларусі Аляксандр Гур’янаў.

«Дэвальвацыя — гэта крок на карысць экспарцёрам. Чым танней нацыянальная валюта, тым больш выгадна для экспарцёраў», — канстатаваў намеснік міністра, выказаўшы пры гэтым упэўненасць, што «меры, якія прымаюцца Нацыянальным банкам, будуць спрыяць таму, што экспартная выручка пачне больш актыўна паступаць у краіну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?