24.05.2011 / 14:26

Беларусь пабіла сусветны рэкорд па дэвальвацыі 33

Абагналі Эфіопію 1992 года і Аргенціну 2002-га.

Беларуская дэвальвацыя, паводле звестак Сусветнага банка, стала самай вялікай за 20-гадовую сусветную гісторыю, абагнаўшы эфіопскую 1992 года і аргенцінскую 2002 года,

адзначае газета «Маркер».

Нагадаем, што напярэдадні Нацбанк ажыццявіў аднамомантавую дэвальвацыю беларускага рубля да кошыка валют на 54,42%, пры гэтым з пачатку года курс нацвалюты знізіўся на 71,62%.

Раней сусветнымі лідарамі былі дзве названыя вышэй краіны, якія дэвальвавалі сваю валюту на 54%. Беларусь ужо прысутнічала ў рэйтынгу СБ найбуйнейшых сусветных дэвальвацыяй з 1990 года. Так, яна была лідарам у 1999 г., калі нацыянальная валюта была абясцэнена на 37%.

0
ЛакаЧмо / Адказаць
24.05.2011 / 14:30
...Нет слов ... Одни шипящие звуки
0
Хунце капут! / Адказаць
24.05.2011 / 14:41
Супер камэнтар з тут.бай: Продам страну, недорого, не битая не крашеная, один владелец. Конституция заменена, символика тоже. Инструкция по эксплуатации на русском. БТ-магнитола с функциями ОНТ, СТВ И ЛАД Цена 6,5 млрд.$ торг. Можно в рассрочку. +37529******* Саша. проходная на РФ
0
Варган / Адказаць
24.05.2011 / 14:45
Што за краіна такая Белоруссія? Тое самае, як сказаць дзеўчыне: гэй, Наташа..
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру