Гукавая рэклама класаў з беларускай мовай навучання з’явілася ў гродзенскім грамадскім транспарце.

Бацькоў заахвочваюць запісваць дзяцей у беларускія класы, абяцаючы, што такая адукацыя дапаможа школьнікам засвоіць не толькі родную мову, але і больш глыбока вывучыць беларускую культуру і традыцыі.

Гродзенцам, зацікаўленым у беларускамоўнай адукацыі для сваіх дзяцей, прапануюць звяртацца ў Ленінскі і Кастрычніцкі аддзелы адукацыі Гродна.

Размяшчэнню ў гродзенскім транспарце гукавой рэкламы беларускіх класаў паспрыяла упраўленне адукацыі Гродзенскага гарвыканкама, кіраўнік якога яшчэ на леташняй сустрэчы з актывістамі Таварыства беларускай мовы, паабяцаў садзейнічаць адкрыццю класаў з беларускай мовай навучання ў Гродне.

На сёння ў Гродне аніводнага беларускага класа няма.

Глядзі таксама: Няпросты кампраміс прафесара Астроўскага
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?