«Звычайнаму чалавеку даволі цяжка паверыць, што ў Еўропе, у 2011 годзе могуць існаваць палітычныя зняволеныя.
Пасля ўсяго, што Еўропа перажыла ў 20 стагоддзі і ўлічваючы час, у якім мы жывем, час інтэрнэту, час выдатных навукова-тэхнічных адкрыццяў — такое пячорнае дзікунства. Вядома, гэта не назаўсёды», — абнадзейвае беларусаў вядомы ў ЖЖ пад нікам dolboeb расійскі блогер Антон Носік у адмысловым відэазвароце.

Антон Носік — папулярны блогер, менеджар вядомых інтэрнэт-праектаў. Адзін з першых карыстальнікаў рускамоўнага сегмента Livejournal. Удзельнічаў у стварэнні шэрагу вядучых онлайн-СМІ, такіх як «Газета. Ру», «Лента. Ру», «Вести. Ру» і NEWSru.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?