24 мая ў Мінску ўрачыста адкрылася штогадовая выстава ўзбраенняў.

На MILEX-2011 сёлета плануецца разгарнуць нацыянальныя экспазіцыі Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі, на якіх будуць прадстаўлены сучасныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі для аснашчэння ўзброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў дзяржаў-членаў АДКБ, у тым ліку і сфармаваных у 2009 годзе Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ.

Акрамя таго, у рамках праграмы выставы ў канферэнц-зале выставачнага цэнтра 26 мая пройдзе пасяджэнне круглага стала на тэму: «Шляхі ўдасканалення ўзбраення Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ». У ходзе пасяджэння будуць абмеркаваныя пытанні, звязаныя з распрацоўкай праекта мэтавай міждзяржаўнай праграмы аснашчэння КСАР АДКБ сучаснымі і тэхнічна сумяшчальнымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.

У працы выставы MILEX-2011 прымуць удзел Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа і намеснік Генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў.

Віктар Лукашэнка традыцыйна аглядае выставу.

Віктар Лукашэнка традыцыйна аглядае выставу.

Міністр абароны Юры Жадобін (у цэнтры).

Міністр абароны Юры Жадобін (у цэнтры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?