Пра гэта паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў на online канферэнцыі «Працоўныя і сацыяльныя адпачынкі», якая праходзіць на сайтах БЕЛТА і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Адказваючы на пытанне наконт перспектывы ўвядзення аналага расійскага механізма «кампенсацыі» свята, якое прыпала на выхадны дзень, Ігар Старавойтаў растлумачыў: «Рэалізацыя такой прапановы прывядзе да штогадовага змяншэння гадавога фонду рабочага часу, што ў сваю чаргу негатыўна паўплывае на аб’ёмы вытворчасці неабходных тавараў, рытмічнасць вытворчасці, прывядзе да парушэнняў рэжымаў работы ў такіх сферах, як ахова здароўя, транспарт, сувязь і інш.». Цяпер унясенне ў заканадаўства такіх змяненняў не плануецца, падкрэсліў ён.

Беларусь прытрымліваецца прыярытэту агульнапрызнаных прынцыпаў міжнароднага права і забяспечвае адпаведнасць ім заканадаўства аб працы. «У сувязі з гэтым перш за ўсё трэба гаварыць аб адпаведнасці норм заканадаўчых актаў Беларусі міжнародным стандартам, а не нормам заканадаўчых актаў іншых краін, — лічыць намеснік міністра. Так, згодна з Канвенцыяй Міжнароднай арганізацыі працы нумар 52 у штогадовы водпуск, які аплачваецца, не ўключаюцца афіцыйныя і традыцыйныя святы».

Працоўным кодэксам Беларусі прадугледжана, што дзяржаўныя святы і святочныя дні, якія прыпадаюць на перыяд працоўнага водпуску, у лік каляндарных дзён адпачынку не ўключаюцца і не аплачваюцца. Калі выхадны дзень па правілах унутранага працоўнага распарадку або графіка работы (зменнасці) супадае з дзяржаўным святам або святочным днём, то выхадны дзень не пераносіцца і іншы дзень адпачынку не прадастаўляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?