З 25 мая ў Беларусі на 8–10% павышаюцца гранічныя адпускныя цэны на ялавічыну і свініну. Згодна з пастановай Міністэрства эканомікі № 65, умаі-чэрвені гранічныя адпускныя цэны на ялавічыну складуць 13.064 рублі за кілаграм, свініну першай і другой катэгорыі — 10.409 рублёў, трэцяй катэгорыі — 9.720 рублёў.
Разам з тым, адзначаюць у
У той жа час па «асобных пазіцыях хлебабулачных і малочных тавараў, якія маюць абмежаванае кола спажыўцоў і не носяць сацыяльнай накіраванасці, прадпрыемствы перапрацоўчай прамысловасці могуць фарміраваць цэны зыходзячы з наяўнай кан’юнктуры рынку», адзначаюць у міністэрстве.
У ліку такіх тавараў у паведамленні называюцца «хлябы заварныя з выкарыстаннем дадатковай сыравіны замежнай вытворчасці, хлеб для тостаў, булачныя вырабы з начынкамі і вагой менш чым 300 грамаў, асновы для піцы, лавашы і ляпёшкі, дыетычныя і абагачаныя хлебабулачныя вырабы, хлебабулачныя вырабы для харчавання спартсменаў; высакатлустыя малочныя прадукты, малочныя прадукты з іншых відаў малака, акрамя каровінага, а таксама з рознымі смакавымі дабаўкамі і напаўняльнікамі».