ААТ «Беларуськалій» прадаў свой пакет акцый у ЗАТ «Міжнародная калійная кампанія». Сярод патэнцыйных пакупнікоў, з якімі ішлі перамовы, былі замежныя кампаніі.

Рашэнне пра продаж пакета акцый прыняў уласнік беларускага акцыянернага таварыства, якім з’яўляецца дзяржава. Рэспубліцы Беларусь належыць 100% акцый «Беларуськалія».

Беларускае акцыянернае таварыства было ўладальнікам 33% пакета акцый ЗАТ «Міжнародная калійная кампанія».

Падрабязнасці ўгоды не паведамляюцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?