Паведамленне аб пажары паступіла ў 15.09. У будынку халадзільнай устаноўкі, на ўзроўні трэцяга паверху, загарэўся ўцяпляльнік на плошчы каля 400 кв метраў. Супрацоўнікі МНС з дапамогай ручных і аўтамабільных лесвіц выратавалі дзевяць чалавек. Яшчэ 14 чалавек было эвакуявана. Чатыры чалавекі загінулі.

У сувязі з пагрозай разгерметызацыі халадзільнай устаноўкі супрацоўнікі МНС і працаўнікі прадпрыемства ажыццявілі перапампоўку ў рэзервуар 20 тон аміяку.

Пажар, прычына якога ўстанаўліваецца, згасілі ў 16.26. Было задзейнічана 47 супрацоўнікаў МНС і 11 адзінак тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?