20.52

Акцыя скончылася. Удзельнікі акцыі раз’ехаліся ад гіпермаркета на Ясеніна. Усяго ў мінскім аўтапрабегу пратэсту супраць падвышэння цэнаў на паліва ўзялі ўдзел кіроўцы 40–50 аўто.

20.29

30–40 аўто ўдзельнікаў акцыі даехалі да стаянкі ля гіпермаркета ProStore ў Малінаўцы. Яны стаяць з уключанай аварыйнай сігналізацыяй. Аднак старонняму назіральніку, які пра акцыю не ведае, складана зразумець, шо гэта пратэст: сімволіка акцыі «Стоп бензін» трапляецца на машынах рэдка. Кіроўцы-удзельнікі яшчэ прыбываюць.

19.53

Кіроўцы выязджаюць са стаянкі. Даішнікі адразу на выездзе спынілі шэсць аўто ўдзельнікаў акцыі, правяраюць дакументы. Іншыя рухаюцца да МКАД са звычайнай хуткасцю. Калона пакуль не сфармаваная.

19.45

Удзельнікі акцыі пастанавілі рухацца па МКАД да іншага мінскага «Прастора», што на вул. Ясеніна. Ехаць яны плануюць вельмі павольна, займаючы правы і сярэдні шэрагі. Аднаго з арганізатараў, Яўгена, затрымалі перад выездам. Пакуль кіроўцы марудзяць, паведамляе карэспандэнт «НН» з месца падзеі.

На стаянцы ля гіпермаркета ProStore па вул. Убарэвіча, дзе, а 19-йпачалася акцыя «Стоп бензін!» супраць падвышэння цэнаў на паліва, сабралася каля сямідзесяці кіроўцаў. Людзі гаварылі пра эканамічную сітуацыю ў краіне, абмяркоўвалі, куды будзе рухацца аўтапрабег пратэсту. За імі здалёк назіралі ахоўнікі гіпермаркета. Машына ДАІ была прыпаркаваная на выездзе з стаянкі і воддаль стаяў аўтобус з міліцыяй.

Да ўдзельнікаў акцыі падыходзіў намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік Яўсееў і папрасіў адысці з праезнай часткі і ўвогуле «не устраіваць тут…». Што «не ўстраіваць» і дзе ўстраіваць — не ўдакладніў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?