Чытач «НН» параўнаў у краме цэны на радыс і на какос. І какос выявіўся на 6100 рублёў таннейшы за радыску. Прычым радыска, відавочна, айчынная, а какос везлі ажно з Кот д’Івуара.

І гэта не адзінае, што «ўзрадуе» вока пакупніка: гуркі па цане (10 800) даганяюць польскія яблыкі (11 400). Бананы звычайна каштуюць каля 13 000, а калі з’яўляюцца на зніжках за 8000, то знікаюць праз пару гадзін — купляюць іх як у пачатку дзевяностых — скрынямі. Часнок ператварыўся ў прадмет раскошы — цэны на яго вагаюцца ад 33 000 да 42 000. Можна параўнаць з прывезеным з ЗША бататам. Цыбуля-сеянка на Камароўцы «ўзляцела» да 80 тысяч, таму сеяць яе могуць сабе дазволіць толькі заможныя дачнікі.

Затое на акцыях у крамах шмат піва, гарэлкі і іншых алкагольных напояў — магчыма, каб было чым «лячыць» гора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?