Экс-прэзідэнт Егіпта Хосні Мубарак і яго сыны Аля і Гамаль паўстануць перад судом па абвінавачванні ў наўмысным забойстве мірных дэманстрантаў, а таксама ў выкарыстанні службовага становішча для асабістага ўзбагачэння
, паведамілі ў аўторак егіпецкія СМІ.

Рашэнне аб перадачы іх спраў у суд прыняў генеральны пракурор Егіпта Абдэль Магід Махмуд.

Разам з імі перад судом паўстане і блізкі да Мубарака бізнэсмэн Хусейн Салем, які знаходзіцца ў вышуку.

«Генеральны пракурор абвінавачвае іх у наўмысным забойстве, замаху на забойства ўдзельнікаў мірных дэманстрацый рэвалюцыі 25 студзеня бягучага года, выкарыстанні службовага становішча, нанясенні шкоды дзяржаўнай уласнасці, незаконным ўзбагачэнні», — паведаміла егіпецкае дзяржаўнае тэлебачанне са спасылкай на судовыя крыніцы.

У выніку народных хваляванняў у Егіпце ў канцы студзеня — пачатку лютага гэтага года загінула больш за 840 чалавек, шэсць тысяч атрымалі раненні. Мубарак падаў у адстаўку 11 лютага пасля 18 дзён беспарадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?