Генеральны дырэктар кампаніі «Белтэхэкспарт» Ігар Семерыкоў адмовіўся каментаваць БелаПАН увядзенне санкцый з боку ЗША.

Злучаныя Штаты Амерыкі ўвялі санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў «БелОМА» і «Белтэхэкспарт». Як вынікае з паведамлення сайта Дзярждэпартамента ЗША, падставай для ўвядзення санкцый стала «надзейная інфармацыя», якая ўказвае на тое, што гэтыя кампаніі перадавалі ў Іран, Паўночную Карэю ці Сірію або атрымлівалі з гэтых краін «абсталяванне і тэхналогію, названую ў спісах кантролю за шматбаковым экспартам, <…> або іншым чынам мелі магчымасць зрабіць матэрыяльны ўнёсак у зброю масавага знішчэння ці сістэмы крылатых і балістычных ракет».

Сутнасць санкцый у тым, што ўрадавыя ведамствы ЗША на працягу двух гадоў не могуць набываць у згаданых кампаній або пастаўляць ім тавары і паслугі, а таксама аказваць ім падтрымку.

Апрача двух беларускіх прадпрыемстваў, пад санкцыі ЗША трапілі тры кітайскія кампаніі, пяць іранскіх, адна паўночнакарэйская, дзве сірыйскія і адна венесуэльская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?