Дэвальвацыя нанесла сакрушальны ўдар не толькі за заробках беларусаў, але і па іх ашчаджэннях. 54%-ная дэвальвацыя адкінула памер укладаў у даляравым эквіваленце на некалькі гадоў таму.

Па стане на 1 мая 2011 аб'ём тэрміновых дэпазітаў фізічных асобаў складаў 6,95 трыльёна рублёў. Калі пераліічваць іх па пераддэвальцыйным курсе даляра, то гэта $2,2 мільярда. Па новым курсе гэта ўсяго $1,4 мільярда. Страты склалі 780 мільёнаў!

Калі ж улічваць яшчэ і тэрміновыя дэпазіты юрыдычных асобаў, памер якіх усяго на 9% большы за дэпазіты фізічных асобаў, то агульныя страты укладчыкаў дасягаюць $1,63 мільярда.

Суцяшэннем можа лічыцца той факт, што на валютных дэпазітах застаюцца $5,1 мільярда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?