Нацбанк па ўзгадненні з урадам мае намер рэзка павялічыць сферу выкарыстання замежнай валюты ва ўнутраных разліках.

У адпаведнасці з лістом НББ, якое накіравана ў банкі, Нацбанк "лічыць магчымым пашырыць выпадкі выдачы дазволаў суб'ектам валютных аперацый на разлікі ў замежнай валюце з фізічнымі асобамі", паведамляе "Інтэрфакс".

У якасці напрамкаў, дзе будзе пашырана выкарыстанне даляра ва ўнутраных разліках, НББ называе:

рознічны гандаль нафтапрадуктамі і звадкаваным газам, турыстычную дзейнасць, аказанне паслуг фізічным асобам-нерэзідэнтам у гатэлях, санаторыях, турбазах, прафілакторыях, аказанне ім медыцынскіх і адукацыйных паслуг.
Таксама ў тэксце ліста названыя і "іншыя кірункі".

НББ аргументуе дадзенае рашэнне неабходнасцю "прыцягнення ў эканоміку Рэспублікі Беларусь валютных сродкаў насельніцтва (уключаючы фізічных асоб-нерэзідэнтаў)".

Акрамя таго, НББ дазволіў рэзідэнтам, якія з'яўляюцца суб'ектамі валютных аперацый, атрымліваць ад фізічных асоб-нерэзідэнтаў безнаяўным пераказам з-за мяжы сродкі ад продажу ім тавараў, інфармацыі, правоў на інтэлектуальную ўласнасць, ад здачы маёмасцi ў арэнду, ад аказання паслуг, за адчужэнне нерухомасці.

Акрамя таго, "з улікам важнасці задачы па нарошчванню аб'ёмаў экспартнай валютнай выручкі" Нацбанк дазволіў атрыманне суб'ектамі валютных аперацый - рэзідэнтамі замежнай валюты безнаяўным перакладам з-за межаў Беларусі па здзелках, заключаных з фізічнымі асобамі - нерэзідэнтамі, што прадугледжваюць перадачу фізічным асобам - нерэзідэнтам тавараў, інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выкананне работ, аказанне паслуг, адчужэнне нерухомай маёмасці, паведамляе БЕЛТА.

Мінулыя некалькі гадоў НББ змагаўся за дэдаларызацыю беларускай эканомікі, паслядоўна скарачаючы сферу выкарыстання замежнай валюты ва ўнутраных разліках. Валютны крызіс прымусіў рэгулятара перагледзець свае падыходы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?