Днямі маці Зьмітра Тацяна Касьпяровіч атрымала другі ліст ад сына. Паводле ейных падлікаў, лісты ад яе ў СІЗА ідуць 6 дзён, адтуль нашмат хутчэй — за пару дзён.

Аптымізму Зьміцер за кратамі не губляе, піша: «Я заўжды марыў паглядзець Пішчалаўскі замак больш дасканала. Вось і паглядзеў». Хаця звыкнуцца жыць за кратамі немагчыма: «Зранку прачынаюся і доўга не магу зразумець, дзе я знаходжуся». Маці перадала хвораму гарчычнікі: «А антыбіётыкі не прынялі. Кажуць: у нас усё ёсьць. Але мне казалі жанчыны ў чарзе, што там толькі адзін асьпірын».

Зьмітра, як і іншых палітвязьняў, можна падтрымаць лістом. Тацяна Касьпяровіч кажа, што можна дасылаць і тэлеграмы: у камэру іх прыносяць, а ідуць яны значна хутчэй, чым лісты.

Напішы палітвязьням:

220050 Менск, вул.Валадарскага, 2, СІЗА №1, камэра 146. Касьпяровічу Зьмітру.

220050 Менск, вул.Валадарскага, 2, СІЗА №1. Фінькевічу Артуру.

211652 Полацкі раён, п.а. Малое Сітна, да запатрабаваньня Севярынцу Паўлу.

225416 Баранавічы, вул.Жукава 12а, кв.5, Статкевічу Мікалаю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?