Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 27 мая, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня месцамі па Гродзенскай і паўночна-заходніх раёнах Віцебскай і Мінскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўднёвы 4–9 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5–11°С, днём 20–26°С, па Брэсцкай вобласці да 28°С.

У Мінску заўтра пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёвы 4–9 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–9°С, днём 22–24°С.

28 мая сіноптыкі прагназуюць пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу па паўночна-заходняй палове, днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём у асобных раёнах магчымы град. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5–10 м/с, пры навальніцах днём парывы да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–17°С,

днём ад 15°С па паўночным захадзе да 28°С па паўднёвым усходзе краіны.

29 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер няўстойлівы 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–14°С,

днём 19–24°С, па Гомельскай вобласці да 27°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?